Спасибо  Lavri за такой шикарный подгон


Калі ў вачох цямнее,
Мне хочацца проста ўкленчыць:
“О Божа, хачу да мамы!
Да таты хачу на плечы…”
Каб апынуцца ў дзяцінстве,
Як колісь –
Хавацца ў шафе
Сярод кажухоў і шапак.
Цукеркі цягаць з буфету,
Ды красці ў суседа слівы

…I быць маленькім і лёгкім,
I, ёб вашу маць,
Шчаслівым.

Наста Манцэвiч